Я задаволены, што прайшоў зборы

З часам прыходзіць разуменне, што вайсковыя зборы, якія я праходзіў у 1986 годзе, шмат чаму навучылі мяне! Гэта навука i па сённяшні дзень дапамагае мне ў жыцці.

Першым у войска пайшоў брат Лявон. Я бачыў, з якой годнасцю ён прымае прысягу… А пасля ён пicaў: «Можаце спакойна адпачываць, бо я — на пасту!». Часта прыходзілі ад Лявона лісты, якія радавалі мяне.

Прыйшоў час і мне адпраўляцца ў войска на зборы. Было карысна для здароўя пажыць у палатцы, цікава пастраляць з пісталета…

Жадаю ўсім добра адслужыць. Як кажуць у народзе, усё ў жыцці спатрэбіцца!

Сяргей Шаміёнка

213 views

Обсуждение закрыто.