Служба хуткай медыцынскай дапамогі працуе ў Беларусi кругласутачна. Яна забяспечвае неадкладную дапамогу дарослым і дзецям пры станах, якія пагражаюць здароўю ці жыццю, выкліканых раптоўнымі захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі, атручваннямі і траўмамі, якія патрабуюць неадкладнага медыцынскага ўмяшання.
У рэжыме павышанай гатоўнасці служба хуткай медыцынскай дапамогі працуе пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, узнікненні надзвычайных сітуацый. Пры гэтым служба хуткай медыцынскай дапамогі забяспечвае ўзаемадзеянне брыгад паміж сабой і з тэрытарыяльнымі органамі кіравання аховы здароўя, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, з аператыўна-дзяжурнымі службамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У надзвычайным рэжыме служба хуткай медыцынскай дапамогі ажыццяўляе абвяшчэнне органаў аховы здароўя пра надзвычайную сітуацыю, накіраванне да мяжы зоны надзвычайнай сітуацыі брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, правядзенне лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў пацярпелым.
Выклікі, якія паступаюць на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі па адзіным нумары 103 альбо па іншым нумары тэлефона, узгодненым з раённым выканаўчым камітэтам (у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах), прымаюцца дыспетчарамі (фельчарам або медыцынскай сястрой), якія і вызначаюць катэгорыю тэрміновасці выкліку.
Для кансультавання (пры неабходнасці) насельніцтва і ў мэтах правядзення кантролю абгрунтаванасці вызначэння катэгорыі тэрміновасці выкліку за дыспетчарамі службы хуткай медыцынскай дапамогі замацаваны ўрач-кансультант аператыўнага аддзела службы хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі.
Пры прыёме выкліку дыспетчарам службы ХНМД па тэлефоне адначасова вядзецца аўдыёзапіс тэлефоннай размовы, які захоўваецца ў службе 45 дзён.
У задачы хуткай медыцынскай дапамогі ўваходзіць:
аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе пры станах, якія пагражаюць жыццю і здароўю пацыента або жыццю і здароўю асоб побач, выкліканых раптоўнымі захворваннямі, абвастрэннямі хранічных захворванняў, няшчаснымі выпадкамі, траўмамі і атручваннямі, ускладненнямі цяжарнасці і пры родах;
транспарціроўка пацыентаў у стацыянарныя ўстановы аховы здароўя;
удзел у ліквідацыі медыцынскіх наступстваў надзвычайных здарэнняў, аварый, катастроф і стыхійных бедстваў.
Iснуюць наступныя катэгорыі тэрміновасці выкліку хуткай медыцынскай дапамогі
Экстранныя — пры раптоўным узнікненні ў пацыента захворванняў, станаў і (або) абвастрэнні хранічных захворванняў, якія пагражаюць жыццю пацыента і (або) людзей побач, якія патрабуюць экстраннага медыцынскага ўмяшання:
аварыя;
страта пацыентам прытомнасці;
сып з высокай тэмпературай у дзяцей да трох гадоў;
атручэнне пацыента хімічнымі рэчывамі або лекавымі сродкамі;
павешанне, утапленне;
апёк любой ступені і глыбіні ў дзіцяці да трох гадоў;
шырокі апёк (некалькі абласцей цела);
глыбокія і шырокія раны;
сутаргі;
вострыя парушэнні дыхання;
надзвычайная сітуацыя;
дарожна-транспартнае здарэнне з пацярпелымі;
электратраўма;
падзенне з вышыні, большай за ўласны рост;
пажар.
Экстранны выклік брыгады перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы свабоднай брыгадзе ў адпаведнасці з яе спецыялізацыяй не пазней за чатыры хвіліны з моманту яго рэгістрацыі.
Тэрміновыя — выклік брыгады, звязаны з рэзкім пагаршэннем стану здароўя пацыента пры немагчымасці ўдакладнення прычыны звароту:
парушэнне рытму сэрца (арытмія);
сардэчны прыступ;
прыступ астмы;
траўма;
іншароднае цела;
крывацёк (страўні-кава-кішэчны, матачны, насавы);
адмаражэнне;
роды;
раптоўныя парушэнні рухальнай актыўнасці.
Тэрміновы выклік брыгады перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы свабоднай брыгадзе ў адпаведнасці з яе спецыялізацыяй. Аднак вытрымліваць гэтыя паказчыкі не заўсёды атрымоўваецца з‑за адлегласці і якасці дарог.
Неадкладныя выклікі адбываюцца пры раптоўным узнікненні ў пацыента захворванняў, станаў і (або) абвастрэнняў хранічных захворванняў, захворванняў, станаў без відавочных прыкмет пагрозы для жыцця пацыента, якія патрабуюць неадкладнага медыцынскага ўмяшання:
алергія;
галаўны боль;
боль у жываце, спіне, грудной клетцы;
гемафілія;
неадэкватныя паводзіны;
нырачная коліка;
ірвота;
сып;
высокая тэмпература (калі тэмпература не
зніжаецца пераральнымі лекавымі сродкамі);
вострая затрымка мачы;
харчовыя атручванні;
раптоўнае змяненне паводзін у дзіцяці да года;
абязбольванне;
транспарціроўка пацыента па выкліку, прынятаму ад медыцынскага работніка.
Неадкладны выклік брыгады перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы свабоднай брыгадзе ў адпаведнасці з яе спецыялізацыяй альбо ў амбулаторна-паліклінічную дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя падчас яе працы не пазней за гадзіну з моманту рэгістрацыі выкліку.
Аднак, калі ваш зварот па выкліку хуткай не адносіцца ні да аднаго з вышэйпералічаных відаў, то медсястра або фельчар па прыёме выклікаў службы хуткай дапамогі абавязаны даць вам рэкамендацыі, у якую дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя неабходна звярнуцца за атрыманнем медыцынскай дапамогі.
Падрыхтаваў Дзмiтрый Назарэвiч, фота аўтара