Знаменосец Победы

Ветеран Вооруженных Сил, 30‑й гвардейской мотострелковой Иркутско-Пинской дивизии имени Верховного Совета РСФСР, военкор нашей газеты полковник в отставке Леонид Петрович Абабков вспоминает былое. Особенно приятно перенестись в 1964 год в город Гродно, куда на встречу с гвардейцами 166‑го гвардейского мотострелкового полка приехал Герой Советского Союза Михаил Алексеевич Егоров, водрузивший вместе с Мелитоном Кантарией Знамя Победы над рейхстагом.

«Боевой путь Михаила Егорова начинался в партизанском отряде на Смоленщине, воевал он с фашистами и под Ушачами и Толочином, принимал участие в прорыве кольца блокады Полоцко-Лепельской партизанской зоны. Отделение партизан-разведчиков из 18 бойцов под его командованием подорвало пять немецких эшелонов, семь железнодорожных мостов, уничтожило более 20 танков и сожгло свыше 30 автомашин, взяло в плен 140 гитлеровцев, в том числе пять офицеров. Ко времени соединения партизанского отряда с частями Красной Армии Михаил награжден двумя орденами и медалью. И при этом — ни единой царапины!

В одном из первых боев в составе армейского подразделения был ранен в плечо и отправлен в госпиталь. Медицинская комиссия признала Егорова непригодным к воинской службе, и он возвратился в родную деревню Ермошенки Смоленской области. Его избрали руководителем местного колхоза. Однако Егоров рвался на фронт. Военком неоднократно отказывал ему в призыве, ссылаясь на решение медкомиссии. И Михаил Егоров явился к нему на прием с ручной гранатой и под угрозой взорвать ее заставил выписать повестку о призыве в Красную Армию.

* * *

— По количеству дивизий в 3‑й ударной армии было изготовлено девять Знамен Победы, — вспоминал Михаил Егоров. — Одно из них, под номером пять, передали в нашу 150‑ю дивизию, которой командовал генерал-майор Василий Шатилов. Желающих первыми водрузить Знамя Победы над гитлеровским логовом было много. Даже добровольцы-одиночки запасались самодельными флажками красного цвета. Только к вечеру 30 апреля 1945 года, преодолев обстреливаемую со всех сторон ураганным огнем Королевскую площадь, добрались до мраморных ступеней рейхстага лейтенант Рахимжан Кошкарбаев и ефрейтор Григорий Булатов из 674‑го полка и на серой стене укрепили красный лоскут материи.

С четвертой попытки, неся большие потери, наш батальон под командованием капитана Степана Неустроева пробился к главному входу в рейхстаг. А к 19.00 у стен этого огромного здания были сотни бойцов двух полков 150‑й дивизии. Взломав дверь, они ворвались внутрь здания. Похоже, признать первенство Р. Кошкарбаева и Г. Булатова командование не хотело. К вечеру в здание рейхстага по распоряжению командира 756‑го полка Фёдора Зинченко для водружения над куполом самого здания было доставлено знамя под № 5. Его было поручено водрузить мне и Мелитону Кантарии. Почему командир выбрал на эту роль меня, русского, и Кантарию, грузина, догадок много. Знамя Победы нам вначале было приказано закрепить на фронтоне здания, а потом взобраться на его вершину и там водрузить символ Победы. Было это около часа ночи 1 мая 1945 года. Затем для документальной киносъемки и фотосъемки нам несколько раз пришлось имитировать сам процесс восхождения на купол рейхстага.

Но на Парад Победы 24 июня 1945 года Знамя Победы не выносили. Два месяца готовились к этому событию. Проходили изнурительные тренировки. Парадом предстояло командовать Маршалу Советского Союза Константину Рокоссовскому, а принимать его — Маршалу Советского Союза Георгию Жукову. Всего за два дня до его проведения привезли нас для участия в этом мероприятии. Знамя Победы на параде предстояло нести нашему 22‑летнему, еще не оправившемуся от ран командиру батальона Герою Советского Союза Степану Неустроеву, а мне и Мелитону Кантарии — быть его ассистентами.

На генеральной репетиции перед самой трибуной мы далеко оторвались от марширующего за нами полка. Неустроев сбился с ноги. Мы остановились. К нам подбежал полковник и объявил: «Маршал Жуков приказал — ни Знамя, ни знаменосцев завтра на парад не выпускать!».

Вскоре после той памятной встречи с Героем Советского Союза Михаилом Егоровым я получил горькое известие о его трагической гибели в автомобильной катастрофе. Память о нем хранится в моем архиве на кадрах отснятой в 1964 году фотопленки. Сохранилась и записная книжка с его рассказом о завершающих аккордах Великой Отечественной войны».

Прачытаў лiст ветэрана

Л. П. Абабкава i захацелася ўдакладнiць пра сцяганосца Перамогi.

Дзіўна, але ні ў 30‑томнай «Большой советской энциклопедии» (1969 — 1978 гг.), ні ў васьмітомнай «Советской военной энциклопедии» (1976 — 1980 гг.), ні ў «Советском энциклопедическом словаре» (1986 г.) на яго 1.650 старонках няма артыкула пра Героя Савецкага Саюза Ягорава Міхаіла Аляксеевіча. Няма канкрэтных звестак пра Героя і ў сучасным выданні 62-томнай (!) расійскай «Большой энциклопедии». Ці не дзіўна?

Звяртаюся да беларускіх выданняў. У энцыклапедыях, даведніках хоць і невялікія, але ёсць артыкулы. Больш таго, змяшчаецца інфармацыя пра баявыя дзеянні М. А. Ягорава ў складзе партызанскіх атрадаў, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. А яшчэ пра яго ёсць звесткі ў кнігах «Памяць» (вядома, у кнігах тых раёнаў, дзе ваяваў Герой).

Як сведчыць ва ўспамінах «Партызаны прымаюць бой» Уладзімір Лабанок, партызанскі полк асобага прызначэння пад камандаваннем Івана Садчыкава з смаленскіх лясоў прыбыў на Віцебшчыну па загаду начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху П. К. Панамарэнкі у 1943 годзе. У складзе гэтага палка і ваяваў Міхаіл Ягораў.

А пачалася партызанская вайна будучага сцяганосца Перамогі ў маі 1942 года, якраз у дзень яго нараджэння, калі яго разам з аднагодкамі прынялі ў партызанскі атрад асобага прызначэння «Трынаццаць» пад камандаваннем С. У. Грышына. Камандаванне атрада адразу прыкмеціла гэтага кемлівага, жвавага хлопца, і ён трапіў да разведчыкаў пад камандаваннем Мікалая Мельнікава.

У гэтым жа месяцы камандаванне партызанскімі атрадамі паставіла палку «Трынаццаць» задачу — разграміць нямецкі гарнізон у пасёлку Каспля. Міхаілу Ягораву і яшчэ двум партызанам даручылі разведку размяшчэння і колькасці касплянскага гарнізона. Заданне было выканана дакладна і ў тэрмін, і ранкам 10 мая партызаны паспяхова напалі на варожы гарнізон.

У ліпені 1942 года на базе палка было створана некалькі партызанскіх палкоў. Міхаіл Ягораў трапіў у той, якiм камандаваў І. Ф. Садчыкаў. Праз некаторы час ён стаў камандзірам аддзялення разведчыкаў, у якім было 18 чалавек. Два гады партызаніў Міхаіл Ягораў, у тым ліку ў некалькіх раёнах Беларусі. Ён асабіста захапіў 14 «языкоў».

Сёння мы прыводзім толькі адзін, але яскравы эпізод баявых дзеянняў, непасрэдным удзельнікам якога быў знамяносец Перамогі беларускі партызан М. А. Ягораў з кнігi «Памяць. Сенненскі раён».

* * *

«Партызанскі полк Садчыкава прайшоў па варожых тылах праз усю Беларусь да яе заходняй мяжы, знішчыў многа жывой сілы і тэхнікі ворага. Адной з выдатных аперацый палка на Сенненшчыне быў захоп танкаў у Багушэўскім гарнізоне, які ажыццявілі партызанскія разведчыкі і багушэўскія падпольшчыкі Мікалай Горб і Сямён Філіповіч. Кіравалі аперацыяй намеснік камандзіра палка па разведцы Г. П. Дамарацкі і камісар атрада А. Е. Туманаў.

…Пагодным летнім днём на цэнтральную сядзібу Багушэўскай МТС, ператвораную акупантамі ў майстэрню па рамонту баявой тэхнікі, з’явілася конная група «эсэсаўцаў» нібыта для таго, каб перападкаваць каня. Пасля абмена паролямі, не трацячы часу, пераапрануты ў нямецкую форму партызанскі разведчык, чэх Герман Габлер, сказаў падпольшчыку Сямёну Філіповічу:

— Слухай заданне. Звяжыся з Мікалаем Горбам і ваентэхнікам Хварасцянкам. Перадай, каб тэрмінова рыхтавалі танкі да выхаду ў лес.

Хутка танкі Т‑34 і Т‑26, падбітыя на полі бою і захопленыя ворагамі, былі ў поўнай баявой гатоўнасці. Экіпажы з савецкіх ваеннапалонных, з якімі падпольшчыкі правялі агітацыйную і арганізатарскую работу, чакалі загад партызанскага камандавання. Такі загад паступіў 19 ліпеня 1943 года. Пачатак аперацыі быў намечаны на пасляабедзенны час, калі гітлераўцы звычайна адпачывалі. Два спраўныя танкі, тайна запраўленыя Філіповічам і Горбам палівам і ўкамплектаваныя боепрыпасамі, павінны былі выехаць з гарнізона «на абкатку». Але здарылася непрадбачанае. У поўдзень у Багушэўск прыехала высокае начальства. Камендант маёр Бод аб’явіў танкістам-«добраахвотнікам», што ім аказваецца вялікі гонар: прадэманстраваць перад прадстаўнікамі германскага камандавання сваё майстэрства і баявыя якасці танкаў.

…І вось па дарозе на Сянно рухаецца калона. Уперадзе «Мерседэс» з гітлераўскімі афіцэрамі, за імі танкі Т‑34 і Т‑26, потым грузавікі з салдатамі і супрацьтанкавымі гарматамі. Замыкаў калону цяжкі нямецкі танк…

Як толькі першыя два танкі праехалі цераз мост, Аляксей Хварасценка, высунуўшыся з люка, крыкнуў:

— Бі, даві гадаў!

Рыўком ён кінуў трыццацьчацвёрку ўперад, на «Мерседэс», потым, развярнуўшыся, — на машыны з гітлераўцамі і гарматамі, з якімі ўжо біўся лёгкі Т‑26.

У гэты час амаль адначасова раздаліся два выбухі. Адным быў знішчаны мост з уз’ехаўшым на яго нямецкім танкам, другім — майстэрня, у якой згарэлі два танкі Т‑26 і грузавая аўтамашына.

Хутка нашы танкі прынялі на сваю браню партызанскіх разведчыкаў і камандзіраў Генадзя Дамарацкага, Андрэя Туманава, Міхаіла Салаўёва, Вікенція Гікаса і Міхаіла Ягорава, якія ўзарвалі мост, і паімчалі ўперад.

Потым танкісты партызанскага палка Садчыкава дапамагалі разграміць 13 умацаваных гарнізонаў, у тым ліку Гарывецкі, Чарэйскі і Чашніцкі.

Як жа склаўся далейшы лёс удзельнікаў гэтай «танкавай» аперацыі? Чэх Герман Габлер загінуў у вулічных баях за Чашнікі 21 кастрычніка 1943 года. Камандзір трыццацьчацвёркі Аляксей Хварасцянка разам са сваім экіпажам згарэў у танку ў верасні таго ж года пры штурме Чарэі. Разведчык Міхаіл Салаўёў загінуў у ноч з 4 на 5 мая 1944 года пры прарыве ўшацкай блакады.

Г. П. Дамарацкі закончыў вайну на ўзбярэжжы Ціхага акіяна намеснікам начальніка разведаддзела арміі. А. Е. Туманаў пасля злучэння партызан з войскамі Чырвонай Арміі вярнуўся на партыйную работу ў Смаленскую вобласць.

Выступленне Мiхаiла Ягорава (фота з архiва Леанiда Абабкава)

Выступленне Мiхаiла Ягорава (фота з архiва Леанiда Абабкава)

Пасля таго як узарвалі майстэрню з танкамі, Сямён Філіповіч адразу далучыўся да партызан, а Мікалая Апанасавіча Горба схапілі гітлераўцы. Жорсткія катаванні і пагроза смерці не зламалі волю мужнага партызана. З дапамогай падпольшчыкаў яму ўдалося ўцячы ў лес, да партызан.

М. Ягораў, які безліч разоў глядзеў смерці ў вочы ў партызанах і на фронце, дайшоў да Берліна і ўзняў над рэйхстагам Сцяг Перамогі.

Л. Каплін»

Падрыхтаваў палкоўнік у адстаўцы Усевалад Танана